Навучаны жыццём, ён ужо разумеў, што за ўсё трэба плаціць — за добрае і за кепскае, якія так моцна звязаны ў гэтым жыцці. Але ўся справа ў тым: хто плоціць? Плоціць, канечне ж, той, хто менш за ўсіх вінаваты, хто не разлічвае на выгаду, хто ад нараджэння схільны даваць, у адрозненне ад тых, хто навучыўся браць ды патрабаваць з іншых.
Ведаеце, мы былі абдзелены ў нашым жыцці дабрынёй, можа быць, таму так даражылі яе малою рэштай, якая нам дасталася. І якой мы стараліся надзяляць іншых.
– Если ничего нельзя сделать, надо собрать силы, чтобы остаться собой. Не мельтешить душой, как это делают некоторые из расчета или из страха. Вот я хочу остаться собой, пусть в соответствии с христианской моралью, чтобы помочь другому.
Она была тут единственной его радостью и, наверное, единственной опорой, на которую он мог положиться. Опасение потерять ее отозвалось в нем испугом, какого он не испытывал, наверное, даже перед лицом собственной гибели.
Сляпы ён, ваенны лёс, нічарта не выбірае. Каго папала косіць, часцей добрых людзей, а свалату якую не зачэпіць і куля.
Роздум, як і сумненне, — справа старых дзядоў.
вялікая гэта справа — чалавечая адкрытасць, праўдзівая споведзь без грама разліку, жадання падаць сябе лепшым, чым ёсць на самай справе, — якасць, якая сустракаецца цяпер не так часта.
Беларусіны ж — боскія людзі, напраўду!
Такая ж славянская мова, як руская ці ўкраінская, — не лепшая і не горшая — раўназначная.
Няшчасная нацыя! Беларусіны на працягу ўсёй сваёй гісторыі выконвалі чужыя ролі не імі напісаных п'ес. Цягалі каштаны з агню для чужых інтарэсаў. Для літоўскіх, для польскіх, для расійскіх, канечне. Што знычыць празяваць свой час, праспаць свой цягнік.